ГалоўнаяМерапрыемствыВобразы роднай краіны ў адлюстраванні Мікалая Несцярэўскага
Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца
Выніковае мерапрыемства рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Вобразы роднай краіны ў адлюстраванні Мікалая Несцярэўскага

Вобразы роднай краіны ў адлюстраванні Мікалая Несцярэўскага
Іншыя мерапрыемствы
25 сакавіка – 25 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 25 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) працуе мастацкая выстаўка “Беларусь. Асобы”, прысвечаная памяці беларускага мастака-кераміста, скульптара, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў Мікалая Несцярэўскага.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Мікалай Несцярэўскі – беларускі мастак, кераміст, скульптар, вядомы барэльефнымі партрэтамі легендарных для Беларусі асоб, аўтар дэкаратыўных пано і скульптур, якія ўпрыгожваюць станцыю метро "Плошча Якуба Коласа" ў Мінску, стваральнік узораў капітэлі, пілястры, кранштэйна, разетак карнізаў і іншых упрыгожанняў для Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Работы Несцярэўскага экспануюцца і захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой. Творчасць мастака, яго шматгранны талент адзначаны шэрагам узнагарод, у ліку якіх – медаль “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” Беларускага саюза мастакоў.

У экспазіцыі “Беларусь. Асобы” – вобразы роднай краіны, яе прасторы, чарада знаёмых, казачна шчырых пейзажаў, стрыманыя партрэты-барэльефы, якія перадаюць высакароднасць значных для беларускай культуры і гісторыі персаналій. Усе яны даюць нагоду і магчымасць аб’яднацца, пагадзіцца ў думках, сысціся ў поглядах, пачуць адзін аднаго і дамовіцца, што так сугучна Году народнага адзінства, якім абвешчаны 2021-ты.


Уваход на экспазіцыю – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 25 мая 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Фотападарожжа па Палессі

14.05.2021

19 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі “Птушкі Палесся”.

Чырвоная кніга

12.05.2021

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.



Бібліятэкарам
111