ГалоўнаяМерапрыемствыЛекцыя "Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык"
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.
Шлях да вечнасці

Лекцыя "Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык"

Лекцыя "Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык"
Іншыя мерапрыемствы
2 красавіка
Дата правядзення
09:00
Час правядзення
Музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

2 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрытая лекцыя "Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык", якую прачытае прафесар, кандыдат гістарычных навук Валянціна Анатольеўна Цяплова.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах выставы "Руплівец беларускай даўніны", прымеркаванай да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова. Лектар закране важны аспект даследчыцкай дзейнасці віцебскага гісторыка, звязаны з вывучэннем царкоўнай гісторыі краю.

Лекцыя пачнецца 2 красавіка а 9-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347) з трансляцыяй у Ютубе.

Адрас трансляцыі

17 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся круглы стол на тэму “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка віцебскай даўніны” (запіс анлайн-трансляцыі можна паглядзець тут).

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам