ГалоўнаяМерапрыемствыКанстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.
Літаратурная бязмежнасць
Лекцыя "Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык"

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.
Іншыя мерапрыемствы
2 красавіка – 16 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. стала вынікам дзейнасці Вялікага (Чатырохгадовага) сейма. Яе лічаць завяшчаннем польска-літоўскай дзяржавы, якая прыходзіла ў заняпад. Гэта першая дэмакратычная Канстытуцыя ў Еўропе і другая (пасля Канстытуцыі ЗША) у свеце. У дакуменце знайшла адлюстраванне не толькі ідэя суверэнітэту народа, але і прынцыпы вяршэнства закона, падзелу ўлады, а таксама новыя прынцыпы і стадыі заканатворчасці. Канстытуцыя ўвяла канстытуцыйную манархію, умацаваўшы парламент і адмяніўшы права караля санкцыянаваць законы, заклала прававыя асновы парламентарызму, правы і свабоды грамадзян, дэцэнтралізацыі кіравання з дапамогай перадачы на месцы шматлікіх функцый і многае іншае.

З улікам велізарнай разнастайнасці запісаных у Канстытуцыі каштоўнасцей, амаль кожны (за выключэннем прадстаўнікоў самых радыкальных сіл) мог знайсці ў ёй параграф, які ўпісваўся ў яго палітычную праграму. Манархісты і рэспубліканцы, арыстакраты і гараджане – усе бачылі ў Канстытуцыі 3 мая фундаментальныя прынцыпы, на якіх планавалі аднавіць сваю дзяржаву. Канстытуцыя 1791 г. была з энтузіязмам успрынята як на тэрыторыі Польшчы, так і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак уведзеным зменам не наканавана было прыжыцца, паколькі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад Расійскай імперыі. Па сутнасці, дакумент застаўся дэкларацыяй на паперы ў якасці помніка права.

Kanstytucyja-RP-3-maja-4.jpg

Аднак Канстытуцыя 3 мая адыграла важную ролю ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і беларускага канстытуцыяналізму. Унікальнымі помнікамі ў знак павагі і патрыятызму сталі мемарыяльныя калоны, якія захаваліся да нашага часу на тэрыторыі Беларусі. Вывучэнне гісторыі іх узнікнення раскрывае тое значэнне, якое надавалі нашы продкі прыняццю Канстытуцыі.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, перыядычныя выданні на рускай і польскай мовах.

Выстаўка разлічана на шырокае кола навуковых работнікаў – юрыстаў, гісторыкаў, палітолагаў, а таксама выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў (курсантаў) і ўсіх, каго цікавіць гісторыя Бацькаўшчыны.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Падрыхтоўка і распрацоўка Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г.
  • Другі падзел Рэчы Паспалітай і Канстытуцыя 3 мая
  • Роля Канстытуцыі 1791 г. для беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыйнага працэсу
  • Значэнне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. як еўрапейскага помніка права

Карысныя спасылкі:


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам