ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на вечар памяці мастака Мікалая Несцярэўскага
Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”
Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”

Запрашаем на вечар памяці мастака Мікалая Несцярэўскага

Запрашаем на вечар памяці мастака Мікалая Несцярэўскага
Іншыя мерапрыемствы
8 красавіка
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

8 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца вечар памяці вядомага беларускага мастака-кераміста, скульптара, жывапісца Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага.

У праграме вечара:

  • сустрэча з сынам мастака Сяргеем Несцярэўскім, намеснікам старшыні па творчай рабоце Беларускага саюза мастакоў, мастаком-графікам Андрэем Басалыгай, былым дырэктарам Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Фёдарам Красюком;
  • прэзентацыя каталога “Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі. Кераміка. Жывапіс. Скульптура. «Я яшчэ не усё зрабіў…»”. Выданне адлюстроўвае шматгранны талент мастака ў раздзелах “Эскізы”, “Бюсты”, “Скульптура”, “Жывапіс”, “Іконы”, “Помнікі”, “Вітражы” і інш., паказвае жыццёвы шлях дзеяча культуры, уключае яго асабістыя фотаздымкі з уласнага архіва і ўспаміны сваякоў;
  • знаёмства з экспазіцыяй “Беларусь. Асобы”, прымеркаванай да Года народнага адзінства. Тут можна пабачыць цудоўныя работы Мікалая Лаўрэнцьевіча, майстра  вялікага  творчага дыяпазону: вобразы роднай краіны, яе прасторы і казачныя пейзажы, партрэты-барэльефы значных для беларускай культуры і гісторыі персаналій і г.д.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.

Вечар пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

На мерапрыемства ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 25 мая 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязяў з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам