ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Галінка сакуры”
Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”
Літаратурная бязмежнасць

Запрашаем на творчыя заняткі “Галінка сакуры”

Запрашаем на творчыя заняткі “Галінка сакуры”
Іншыя мерапрыемствы
10 красавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Галінка сакуры”, на якіх дзеці паспрабуюць перадаць маляўнічае цвіценне сакуры.

Для стварэння аб’ёмнай аплікацыі неабходна будзе прыкласці трохі намаганняў. Спачатку трэба падрыхтаваць аснову з кардону, пафарбаваўшы яго акрылавай фарбай. Выкарыстоўваючы дэкаратыўны дзіркакол і нажніцы, зрабіць з розных адценняў ружовай паперы кветкі сакуры. Галінкі атрымаюцца са скручанай у тоненькія жгуцікі гафрыраванай паперы.

Застанецца толькі злучыць усе дэталі ў прыгожую кампазіцыю, наклеіўшы галінкі і слаямі адну за адной кветачкі.

Папяровая аплікацыя з пышнымі бутонамі квітнеючай сакуры стане арыгінальным падарункам для сяброў.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам