ГалоўнаяМерапрыемствыЗачараванне бляскам: майстар-клас па дэкарыраванні табакерак!
Несуцішны боль Чарнобыля
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушаня”

Зачараванне бляскам: майстар-клас па дэкарыраванні табакерак!

Зачараванне бляскам: майстар-клас па дэкарыраванні табакерак!
Іншыя мерапрыемствы
23 красавіка
Дата правядзення
13.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

23 красавіка ў бібліятэцы ў рамках унікальнай выставы “Бляск убораў і таямніцы флірту” адбудзецца майстар-клас Наталлі Керус па дэкарыраванні табакерак у тэхніцы “трафарэт”.

Табакеркі – маленькія вытанчаныя скрыначкі, у якіх захоўвалася жменька духмянага пылу – былі прызнаны сімвалам знатнасці і багацця. Сапраўдныя творы мастацтва, яны яшчэ паўтара стагоддзя назад былі звычайным прадметам у людзей розных саслоўяў. Акунёмся ў гісторыю артэфакта мінулых вякоў:

  • мода на нашэнне табакерак распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе да XVIII стагоддзя, частаваць адзін аднаго табакай было абавязкова па правілах этыкету;
  • скрыначкі для захавання табака былі неад’емнай прыналежнасцю туалета галантных кавалераў і элегантных дам, да кожнай сукенкі ці ўбору патрабавалася свая табакерка, напрыклад, у прускага караля Фрыдрыха Вялікага іх было больш за 800;
  • табакеркі рабілі з дарагіх матэрыялаў і ўпрыгожвалі разьбой і каштоўнымі камянямі: для вырабу выкарыстоўваліся золата, срэбра, чарапахавы панцыр, фарфор, бяроста і іншыя матэрыялы;
  • мелі шкатулкі і розную форму: ракавін, пладоў, жывёл, кошыкаў, канвертаў ці флаконаў. Спецыяльныя мануфактуры ўпрыгожвалі іх разьбой, чаканнымі арнаментамі і мініяцюрамі;
  • пасля паўсюднага распаўсюджання табакеркі сталі выкарыстоўваць і для іншых мэт: у якасці ўзнагароды ад манархаў, для перадачы любоўных цыдулак і нават як таемны пропуск у сакрэтнае таварыства;
  • табакеркі наўмысна ўпрыгожвалі мудрагелістымі ўзорамі і дэкорам, каб іх можна было доўга разглядаць. Яны маглі адлюстроўваць усе гістарычныя і палітычныя падзеі таго часу. Самы часты дэкор – гэта кветкі і пастаральныя сцэны. Пры гэтым любыя выявы мелі падтэкст, напрыклад, рыбалка азначала флірт і любоўныя стасункі. Калі хацелі нагадаць аб доўгім жыццёвым шляху чалавека ці змене ўзросту, то дарылі скрыначкі з выявамі дарогі ці карэты.

Зараз табакеркі – антыкварная рэдкасць: іх можна ўбачыць у музеях ці прыватных калекцыях, на іх палююць калекцыянеры, іх выстаўляюць на продаж на аўкцыёнах. Чароўнасці гэтых рэчывак немагчыма супрацьстаяць… Ды і не трэба, бо на майстар-класе Натальі Керус па дэкарыраванні табакерак у тэхніцы “трафарэт” можна адчуць сябе сапраўдным майстрам і дакрануцца да артэфактаў мінулага стагоддзя.


Чакаем вас 23 красавіка з 13.00 да 18.00!

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы:
Для дарослых – 10 бел. руб.
Навучэнцы сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 бел. руб.
Сямейны білет: група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 21 бел. руб., група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 24 бел. руб.

Рэжым работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам