ГалоўнаяМерапрыемствыКруглы стол “Беларускі салавей”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі
Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.
Семінар па генеалогіі

Круглы стол “Беларускі салавей”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі

Круглы стол “Беларускі салавей”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі
Іншыя мерапрыемствы
29 красавіка
Дата правядзення
11.00–12.00
Час правядзення
пам. 308
Месца правядзення

29 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца круглы стол “Беларускі салавей”, прымеркаваны да юбілею вядомага паэта і празаіка Змітрака Бядулі (1886–1941).

Адной з галоўных задач Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляецца захаванне і пашырэнне найлепшых твораў беларускіх пісьменнікаў, а таксама ўмацаванне айчынных традыцый літаратурнай творчасці. Асабліва важна не забыцца пра дасягненні пісьменнікаў-юбіляраў, чые імёны набываюць сёлета асаблівую актуальнасць: Іван Шамякін, Іван Мележ, Ян Чачот, Янка Лучына, Алаіза Пашкевіч, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і іншыя. Імя апошняга займае сярод іх асаблівае і вельмі важнае месца: ён быў адначасова і адным з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, і яе класікам.

Комплекснае мерапрыемства да юбілею Змітрака Бядулі будзе прадугледжваць прэзентацыю вялікай віртуальнай экспазіцыі, навуковае пасяджэнне, сустрэчу са сваякамі і нашчадкамі пісьменніка. Чакаецца, што ўдзел у круглым стале “Беларускі салавей” прымуць навукоўцы з розных гарадоў Беларусі, прадстаўнікі бібліятэк і музеяў, сродкаў масавай інфармацыі. Ганаровым госцем стане Яфім Плаўнік, сын Змітрака Бядулі.

Круглы стол пройдзе ўжывую з трансляцыяй на платформе YouTube. Трансляцыя і пазнейшы відэазапіс мерапрыемства будуць даступныя па адрасе https://youtu.be/UiWPx1F5fto.

Пачатак круглага стала 29 красавіка а 11-й гадзіне ў Міжнародным прэс-цэнтры (пам. 308).

Запрашаем!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам