ГалоўнаяМерапрыемствыФранцузскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.
На скрыжалях паэзіі і прозы
Круглы стол “Беларускі салавей”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі

Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.

Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.
Іншыя мерапрыемствы
29 красавіка – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

29 красавіка ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.”.

Сярод розных відаў уладальніцкіх кніжных знакаў элітарную пазіцыю займаюць суперэкслібрысы (ад лац. “super” – зверху і “ex-libris” – з кніг) – адціснутыя золатам на пераплёце гербы або вензелі. Яны з’яўляюцца аб’ектам вывучэння не толькі кнігазнаўства, але вабяць і аматараў геральдыкі, фалерыстыкі, палеаграфіі, генеалогіі. Суперэкслібрысы – інфарматыўная гістарычная крыніца аб інтэлектуальным жыцці Францыі.

Каштоўныя старадрукі з прыватных бібліятэк французскай арыстакратыі  захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Раскошнае і вытанчанае аздабленне пераплётаў гэтых кніг – бліскучы прыклад культуры эпохі. Цэлыя дынастыі спецыялізаваліся на афармленні пераплётаў па гусце тытулаваных уладальнікаў-бібліяфілаў.

На выстаўцы прадстаўлены ўзоры французскага пераплётнага майстэрства XVII–XVIII стст. Экспануюцца выданні з геральдычнымі суперэкслібрысамі славутых дзяржаўных, палітычных і ваенных дзеячаў Францыі, а таксама арыстакратыі: караля Людовіка XІІІ Справядлівага, “караля-сонца” Людовіка XІV, каралевы Марыі-Тэрэзіі Аўстрыйскай, караля Людовіка XV Каханага, каралевы Марыі Ляшчынскай (дачкі караля Рэчы Паспалітай), маркізы дэ Пампадур, міністра Жана-Батыста Кальбера і інш.

У 2020 годзе навукова-даследчы і выдавецкі аддзелы Нацыянальнай бібліятэкі ажыццявілі праект “Камплект паштовак. Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.”. Яго плён будзе прадстаўлены на выставе, а ўсе зацікаўленыя могуць набыць набор паштовак у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе (каля галоўнага ўвахода).


Урачыстае адкрыццё выстаўкі пачнецца а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347).
На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 31 жніўня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам