ГалоўнаяМерапрыемствыБез тэрміну даўнасці
Калі хабар не ў радасць: аб праблеме карупцыі
Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

Без тэрміну даўнасці

Без тэрміну даўнасці
Іншыя мерапрыемствы
3–28 мая
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Дзень Перамогі, як спяваецца ў аднайменнай песні, – “это праздник со слезами на глазах”. 9 мая – дзень памяці загінулых, даніна павагі яшчэ жывым героям, радасць вызваленага народа. Рана, пакінутая Вялікай Айчыннай вайной, і сёння крывавіць, і гэта вечны напамін аб тым, якой цаной далася вялікая Перамога.

Захавальнікамі памяці пакаленняў выступаюць помнікі, музеі, мемарыяльныя комплексы і, вядома ж, кнігі. Пра вайну штогод ствараюцца навуковыя працы, літаратурныя і мастацкія творы, якія асвятляюць усё новыя і новыя старонкі гэтай грандыёзнай бітвы.

На выставе “Без тэрміну даўнасці” прадстаўлена літаратура, якая распавядае аб мужнасці, стойкасці і гераізме людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам