ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”
Вэбінар “Алічбоўка друкаваных дакументаў і рукапісаў з удзелам рэстаўратара”
Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”

“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”
Іншыя мерапрыемствы
8 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе беларускай пісьменніцы Надзеі Ясмінска “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”.

Любімы занятак цудасышчыцы Марышкі Лапінай – шукаць цуды ў паўсядзённым жыцці. На вясновых канікулах дзяўчынка пачне ўласнае расследаванне, у якім цуды будуць адбывацца літаральна на кожным кроку, а сусед па дому акажацца самым сапраўдным чараўніком.

На занятках дзеці пагуляюць у займальную гульню “Чараўнік склаў у чамадан…”, намалююць маяк і загадаюць жаданне. Напрыканцы мерапрыемства ўвазе дзяцей будзе прапанавана выстава з маляўніча ілюстраваных кніг Надзеі Ясмінска.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Наркотыкі: праблема асобы і грамадства

24.06.2021

З 24 чэрвеня па 3 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў

18.06.2021

24 чэрвеня ў рамках унікальнай выставы “Бляск убораў і таямніцы флірту” пройдзе майстар-клас Наталлі Керус па вырабе і дэкарыраванні брошак і завушніц. Працягваючы цыкл публікацый аб экспазіцыі, расказваем пра яшчэ адзін цікавы экспанат.

Запрашаем на канцэрт!

10.06.2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Малады беларускі экслібрыс

01.06.2021

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены  працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Чамаданны настрой

07.06.2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111