ГалоўнаяМерапрыемствыЧырвоная кніга
Фотападарожжа па Палессі (+ відэа)
Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

Чырвоная кніга

Чырвоная кніга
Іншыя мерапрыемствы
13 мая – 13 жніўня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Асноўная мэта дадзенага выдавецкага праекта − прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і неўсвядомленага спажывання прыродных рэсурсаў. У кнігу ўвайшлі выявы дзесяці жывёл з розных куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Побач з кожнай ілюстрацыяй пададзена прычына знікнення канкрэтнага віду.

Аўтары выдання пастараліся раскрыць сваю думку, скарыстаўшы мінімум выяўленчых сродкаў: выявы проста выціснутыя на белай паперы. Вобразы жывёл на старонках кнігі ледзь праглядаюцца і нібы раствараюцца. Падобны мастацкі прыём выкарыстаны і для тэкстаў пад ілюстрацыямі: у канцы сказа літары святлеюць і складаецца ўражанне, што радкі знікаюць са старонкі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены таксама ліставыя гравюры з выціснутымі выявамі жывёл і клішэ, з якіх друкавалася арт-выданне.

Выстава “Чырвоная кніга” мае на мэце заклікаць гледачоў і чытачоў задумацца аб наступствах нядбайнага стаўлення чалавека да прыроды.


Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 13 жніўня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Наркотыкі: праблема асобы і грамадства

24.06.2021

З 24 чэрвеня па 3 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў

18.06.2021

24 чэрвеня ў рамках унікальнай выставы “Бляск убораў і таямніцы флірту” пройдзе майстар-клас Наталлі Керус па вырабе і дэкарыраванні брошак і завушніц. Працягваючы цыкл публікацый аб экспазіцыі, расказваем пра яшчэ адзін цікавы экспанат.

Запрашаем на канцэрт!

10.06.2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Малады беларускі экслібрыс

01.06.2021

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены  працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Чамаданны настрой

07.06.2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111