ГалоўнаяМерапрыемствыВялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”
IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры
Іншыя мерапрыемствы
5 мая – 27 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

9 мая наша краіна адзначае знакавае свята – Дзень Перамогі. Да гэтай падзеі прымеркавана выстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, арганізаваная сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Беларусь перажыла мноства спусташальных войнаў. Асабліва пакутнай стала Вялікая Айчынная вайна.

Вялікую ролю ў дакладнасці апісання падзей ваенных гадоў адыграла трапнае, узвышаючае, натхняльнае слова пісьменнікаў і паэтаў. Менавіта яны, непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў, данеслі да сучаснага пакалення гісторыю чалавечых лёсаў і ўчынкаў людзей, ад якіх часам залежала жыццё. Літаратары ваеннага ліхалецця праўдзіва апісвалі ў сваіх творах атмасферу фронту, партызанскага руху, цяжкасці паходнага жыцця і жыцця ў тыле, моцнае салдацкае сяброўства, сапраўдны гераізм.

Knihi-VAV-4.jpg

На кніжнай выстаўцы прадстаўлены выданні і архіўныя матэрыялы ваеннага і пасляваеннага часу, створаныя аўтарамі – удзельнікамі ваенных дзеянняў. Сярод іх творы пісьменнікаў-франтавікоў у такіх жанрах прозы, як апавяданні, памфлеты, аповесці, раманы, публіцыстычныя артыкулы.

Патрыятызм, самаахвярнасць у барацьбе з ворагам, кемлівасць герояў у крытычных сітуацыях знайшлі сваё адлюстраванне ў творах Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, Янкі Брыля, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Івана Мележа і інш.

Самым папулярным і любімым жанрам у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася паэзія, якая нараджалася ў зямлянках, акопах, падчас перапынкаў паміж баямі. На гэты перыяд прыходзіцца росквіт творчага майстэрства такіх вядомых паэтаў, як Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Танк, Пімен Панчанка, Мікола Сурначоў, Анатоль Астрэйка,  Антон Бялевіч і інш.

Літаратурна-мастацкае жыццё ў партызанскіх зонах, масавую паэзію партызан і падпольшчыкаў адлюстроўваюць архіўныя дакументы 1940-х гадоў.

Knihi-VAV-5.jpg

Проза і паэтычная спадчына ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца і сёння жывой памяццю аб гераізме народа. Унікальныя творы мастацкай літаратуры натхнёна адлюстравалі бессмяротны подзвіг абаронцаў радзімы. Творчая спадчына аўтараў ваеннага часу па праве складае залаты фонд айчыннай і сусветнай літаратуры.


Выстаўка, размешчаная ў кальцавым калідоры 2-га паверха, працуе з 5 мая да 27 чэрвеня.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Пра адкрыццё выставы глядзіце ў відэарэпартажах тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам