ГалоўнаяМерапрыемствыКалі хабар не ў радасць: аб праблеме карупцыі
IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Без тэрміну даўнасці

Калі хабар не ў радасць: аб праблеме карупцыі

Калі хабар не ў радасць: аб праблеме карупцыі
Іншыя мерапрыемствы
4 мая – 27 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 4 мая па 27 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Калі хабар не ў радасць: аб праблеме карупцыі”.

Злоўжыванне уладай для атрымання выгады ў асабістых мэтах суправаджае чалавецтва з даўніх часоў. У гісторыі нямала прыкладаў барацьбы з гэтым злом, але яно не знішчана да гэтага часу. У XXI стагоддзі карупцыя застаецца ў ліку актуальных праблем, уласцівых усім без выключэння краінам. На думку экспертаў, ліквідаваць яе нельга, але мінімізаваць рызыкі можна.

На сучасным этапе грамадзянская супольнасць актыўна ўключана ў працэсы дзяржаўнага кіравання і прыняцця рашэнняў у барацьбе з карупцыяй. Артыкулы з часопісаў “Законность”, “Журнал БГУ. Право”, “Уголовное право” і іншых адлюстроўваюць падобны вопыт Беларусі, Расіі і замежных краін.

На старонках часопісаў “Трудовое и социальное право”, “Новая экономика”, “Российская юстиция” звяртаюцца да тэмы адказнасці за карупцыйныя парушэнні.

Злачынствы супраць інтарэсаў службы, хабарніцтва, асабістая зацікаўленасць, выкарыстанне службовага становішча – гэтыя і іншыя праблемы карупцыйнага характару знайшлі адлюстраванне ў выданнях “Главный экономист”, “Юстиция Беларуси”, “Проблемы управления”, “Минский курьер” і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам