ГалоўнаяМерапрыемствыШануй сваё жыццё. Кідай курыць!
Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі
Па вулачках Парыжа

Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!

Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!
Іншыя мерапрыемствы
25 мая – 22 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 25 мая па 22 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Шануй сваё жыццё. Кідай курыць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Гэты Дзень, які штогод адзначаецца 31 мая, быў абвешчаны ў 1988 г. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя (рэзалюцыя WHA42.19), каб прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да праблемы тытунёвай залежнасці і яе наступстваў для ўсяго чалавецтва.

Спажыванне тытуню з’яўляецца адной з самых значных пагроз здароўю насельніцтва Зямлі. Па даных СААЗ, штогод ад яго наступстваў гіне больш за 8 млн чалавек, з якіх больш за 1,2 млн – не курцы, а тыя, хто падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму. Акрамя таго, “тытунёвая эпідэмія” наносіць істотны эканамічны ўрон у выглядзе павышаных выдаткаў на ахову здароўя і страт чалавечага капіталу ў выніку абумоўленых ёю хвароб і смяротнасці. Нягледзячы на гэта, ужыванне тытуню па-ранейшаму шырока распаўсюджана ва ўсім свеце.

У адказ на сусветную праблему “тытунёвай эпідэміі” была распрацавана Рамачная канвенцыя СААЗ па барацьбе з тытунём (РКБТ СААЗ), якая стала першай глабальнай дамовай у галіне грамадскай аховы здароўя. Яна была прынята Сусветнай асамблеяй аховы здароўя 21 мая 2003 г. і ўступіла ў сілу 27 лютага 2005 г. На сённяшні момант да Канвенцыі далучыліся 182 краіны, на якія прыпадае больш за 90 % насельніцтва планеты.

Рэспубліка Беларусь падпісала Канвенцыю 17 чэрвеня 2004 г., а ратыфікавала 8 верасня 2005 г., тым самым узяўшы на сябе абавязацельства прымаць усе яе ўмовы на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, каб пастаянна і істотна скарачаць спажыванне тытуню. У краіне забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, зменены ў адпаведнасці з патрабаваннямі РКБТ СААЗ патрабаванні да іх упакоўкі, праводзіцца праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння, забаронена курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў.

У снежні 2020 г. у рамках падрыхтоўкі да Сусветнага дня без тытуню – 2021 Сусветная арганізацыя аховы здароўя пачала гадавую кампанію “Пандэмія COVID-19 – нагода адмовіцца ад тытуню”. З надыходам пандэміі мільёны спажыўцоў тытунёвых вырабаў выказалі жаданне пераадолець тытунёвую залежнасць. Кампанія заклікана дапамагчы як мінімум 100 млн чалавек, якія спрабуюць пазбавіцца ад згубнай звычкі.

На выставе прадстаўлена больш за 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты. Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Здаровы лад жыцця: прафілактыка тытунезалежнасці
  • Псіхалагічныя аспекты тытунезалежнасці
  • Курэнне і яго ўплыў на здароўе
  • Жыццё без тытуню: як кінуць курыць

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, сацыяльным і медыцынскім работнікам, педагогам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай тытунезалежнасці і пытаннямі здаровага ладу жыцця.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Асветніца з роду Усяслава

16.07.2021

З 16 ліпеня па 30 верасня запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Лёс наканаваны з нябёс

22.07.2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

21.07.2021

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22.07.2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню будуць разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.



Бібліятэкарам