ГалоўнаяМерапрыемствы Прэзентацыя кнігі Кастанціна Цыбульскага “Я застаюся тут”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлкавы настрой”
Зямля: адна планета на ўсіх

Прэзентацыя кнігі Кастанціна Цыбульскага “Я застаюся тут”

 Прэзентацыя кнігі Кастанціна Цыбульскага “Я застаюся тут”
Іншыя мерапрыемствы
8 чэрвеня
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення

8 чэрвеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылася прэзентацыя кнігі К. Цыбульскага “Я застаюся тут” (2021).

Канстанцін Цыбульскі – паэт-песеннік, ураджэнец Маладзечаншчыны, аўтар зборнікаў паэзіі i песень: “Ноч маладзіка” (1994), “Вецер эпохі” (1995), “Малітва i песня” (2006), “Силуэт в окне” (2006), “Мгновение над бездной” (2008), калектыўных зборнікаў “Вёсны” (1977), “Поиск” (1995), “Я тут бачу свой край” (2005), “Песню бярыце з сабою” (2005). Мноства вершаў К. Цыбульскага сталі песнямі.

Кніга “Я застаюся тут” убачыла свет у 2021  г. у выдавецтве “Беларусь” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны паэтычны радок у зборніку мае меладычны, песенны каларыт і афарбоўку, кожны верш прасякнуты яднаннем  з родным бацькоўскім кутком, любоўю да сваёй малой радзімы і яе непаўторнай прыроды. Аўтар спадзяецца, што гэтыя адвечныя каштоўнасці знойдуць добры чытацкі водгук.

У праграме мерапрыемства:

  • сустрэча з аўтарам і ўдзельнікамі выдавецкага праекта;
  • выступленні народнага артыста Беларусі У. Яцкевіча, артыста Белдзяржфілармоніі А. Балотніка, салістаў беларускай эстрады А. Саванца, Д. Хмяльніцкай, В. Альшанскай, артыста В. Каняхіна, народнага ансамбля “Пліса” і арт-групы “Золотая мельница”;
  • выстаўка-прагляд зборнікаў аўтара і знаёмства з новым выданнем.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам