ГалоўнаяМерапрыемствыЧароўны і ўнікальны свет мастацкіх вобразаў Усевалада Швайбы
“Сакрэты стылю”: лекцыі імідж-стыліста Кацярыны Макар
Чамаданны настрой

Чароўны і ўнікальны свет мастацкіх вобразаў Усевалада Швайбы

Чароўны і ўнікальны свет мастацкіх вобразаў Усевалада Швайбы
Іншыя мерапрыемствы
10 чэрвеня – 3 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

10 чэрвеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі графікі і жывапісу Усевалада Швайбы Міфы”.

Усевалад Швайба – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак і праектаў, у тым ліку маштабных зборных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, лаўрэат і пераможца мастацкіх конкурсаў. Работы аўтара знаходзяцца ў галерэях, музеях і калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Экспазіцыя раскрывае чароўны і ўнікальны свет мастацкіх вобразаў Усевалада Швайбы, знаёміць з своеасаблівасцю яго тэхнічных і філасофскіх вынаходак, якія вельмі індывідуальна і характэрна складаюць непаўторную мазаіку зместу, сімвалаў, асоб і форм. Мастак вынаходзіць у постацях, сюжэтах, тварах сімвалічнасць і глыбокую мудрасць, распавядае пра падтэкст і глыбіню сэнсаў.

Прадстаўленыя работы выкананыя ў розных графічных тэхніках – дрэварыт, туш, пяро, літаграфія, афорт, лінарыт. Ва ўнісон графічным лістам гучаць жывапісныя работы мастака. Графіка і жывапіс не спрачаюцца, а ўвасабляюць адзіную канцэпцыю рознымі мастацкімі сродкамі, поўнымі своеасаблівасці, даюць магчымасць убачыць свет праз прызму ўяўлення мастака. Сюжэты работ напоўнены метафізічнасцю, пластыкай, структурнасцю, прыгажосцю. Мастак вынаходзіць міфічнасць і казачнасць звычайных ліній і твараў.

Арганізатарамі выстаўкі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі саюз мастакоў.

На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.


Выстаўка будзе працаваць да 3 кастрычніка 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37

E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам