ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на канцэрт!
Запрашаем на творчыя заняткі “Пацешны вожык”
“Сакрэты стылю”: лекцыі імідж-стыліста Кацярыны Макар

Запрашаем на канцэрт!

Запрашаем на канцэрт!
Іншыя мерапрыемствы
17 чэрвеня
Дата правядзення
18.00 – 19.30
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Супольнасць музыкаў-аматараў Беларусі – гэта аб’яднанне людзей розных прафесій (менеджараў, стылістаў, урачоў), для якіх ігра на музычных інструментах – захапленне, а не прафесійная дзейнасць. Адметнай асаблівасцю аматарскага музіцыравання з’яўляецца тое, што музыка служыць у першую чаргу развіццю душы і самавыяўленню, таму ва ўсіх выступленнях яна ліецца з самага сэрца выканаўцаў.

На музычнай вечарыне прагучаць найярчэйшыя творы Шапена, Рахманінава, Сен-Санса, П’яцолы і іншых кампазітараў-класікаў у выкананні чароўнага дуэта “Viola Amabile” (Зоя Курак – скрыпка, Віялета Катаева – раяль).

Канцэрт ладзіцца ў чацвер, 17 чэрвеня, а 18-й у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Прыходзьце! Будзем рады падзяліцца з вамі эмоцыямі!

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама аб тым, як прайшоў вечар класічнай музыкі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам