ГалоўнаяМерапрыемствыЗачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў
Наркотыкі: праблема асобы і грамадства
Незабыўнае: у бібліятэцы адкрываецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў

Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў
Іншыя мерапрыемствы
24 чэрвеня
Дата правядзення
15.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

24 чэрвеня ў рамках унікальнай выставы “Бляск убораў і таямніцы флірту” пройдзе майстар-клас Наталлі Керус па вырабе і дэкарыраванні брошак і завушніц. Працягваючы цыкл публікацый аб экспазіцыі, расказваем пра яшчэ адзін цікавы экспанат.

Складана знайсці больш арыстакратычны аксесуар, чым брошка. Натхняльны і рамантычны модны штрых да твару толькі па-сапраўднаму элегантным лэдзі. Гісторыя трыумфу брошкі як упрыгажэння таксама рамантычная і цікавая.

Мала каму вядома, што ў Сярэдневякоўі брошкі выкарыстоўваліся ў якасці “таемных” знакаў, дакладна як партбукеты, пра якія мы распавядалі ў мінулым матэрыяле.

Пры двары французскага караля Людовіка ХIV адна з прыдворных дам – маркіза дэ Севінье – праявіла фантазію і ўпрыгожыла свой пышны гардэроб элегантнай каштоўнай кветкай на плячы. Тое быў своеасаблівы “маячок”, які перадаваў важную інфармацыю аднаму высокапастаўленаму спадару. Такія знакі мадам дэ Севінье стала выкарыстоўваць рэгулярна як сродак перадачы сакрэтнай інфармацыі. Да прыкладу, калі яна была гатова прыняць у сябе тайнага госця, ён атрымліваў ад яе той ці іншы знак, пра які яны дамовіліся загадзя. Алмазная брошка на правым плячы азначала “так”, а вытанчанае ўпрыгажэнне з рубінамі, прымацаванае ў раёне пышнага дэкальтэ, азначала “не сёння”. Цудоўная брошка з лілеямі “прызначала” спатканне ў садзе, а пяшчотная аметыставая фіялка сімвалізавала сустрэчу ў асабістых пакоях. Французскія двары тым і праславіліся ў гісторыі – сваім бясконцым кругаваротам любоўных інтрыг і палітычных змоў, у якія аказваліся замешанымі не толькі прадстаўнікі знаці, але і манаршыя асобы.

Празорлівасць мадам дэ Севінье тады хутка падхапілі і іншыя прыдворныя дамы, якія наперабой пачалі паспяхова выкарыстоўваць вытанчанае ўпрыгажэнне ў якасці “перадатчыка сакрэтнай інфармацыі”. І неўзабаве брошка стала фантастычна папулярнай у вышэйшым свеце Францыі, а затым імкліва заваявала і ўсю Еўропу. “Чытаць” па брошках у тую пышную і маляўнічую эпоху было вельмі модна.

З тых самых часоў за гэтым аксесуарам надзейна замацавалася “арыстакратычная” рэпутацыя. У нашы дні хвалюючы кругаварот моды ў чарговы раз вярнуў Яе Вялікасць Брошку на сусветныя подыумы.

Стварыць свой атрыбут раскошы і вытанчанага густу і адчуць сябе сапраўдным дэкаратарам можна на майстар-класе Наталлі Керус!

Чакаем вас 24 чэрвеня з 15 да 19 гадзін.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы:
Для дарослых – 10 бел. руб.
Навучэнцы сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 бел. руб.
Сямейны білет: група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 21 бел. руб., група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 24 бел. руб.

Рэжым работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам