ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вусень”
Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны
Асветніца з роду Усяслава

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вусень”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вусень”
Іншыя мерапрыемствы
24 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

24 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Вусень”.

Хто б мог падумаць, што гісторыя пра маленькае вусянятка, прыдуманая мастаком Эрыкам Карлам пяцьдзясят гадоў таму, стане такой папулярнай у малышоў многіх краін свету.

Пазнаёміцца з кніжкай, перакладзенай больш чым на 60 моў, і навучыцца рабіць сімпатычнага рознакаляровага вусеня з каляровага кардону будзе цікава ўсім дзецям.

Выраб-цацка развівае ўяўленне і вобразнае мысленне. Удзельнікі будуць маляваць аднолькавыя па форме дэталі з дапамогай трафарэтаў, выразаць каляровыя авалы з кардону і паслядоўна склейваць іх паміж сабой.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам