ГалоўнаяМерапрыемствыАдкрывальнік і летапісец сівой даўніны
Творчая імпрэза кампазітара Аліны Безенсон
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вусень”

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны
Іншыя мерапрыемствы
21 ліпеня – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 60-годдзя беларускага гісторыка і пісьменніка Вітаўта Чаропкі ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 21 ліпеня па 31 жніўня праходзіць выстаўка “Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны”.

Вітаўт (Віктар Кузьміч) Чаропка прыйшоў у літаратуру няпростым шляхам. Ён нарадзіўся ў Мінску 21 жніўня 1961 года. Пасля службы ў войску ў 1981–1990 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. У той час стаў актыўна займацца самаадукацыяй, вывучаць першакрыніцы і гістарычныя даследаванні. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб'яднання “Крыніцы” пры рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. У 90-х гадах быў рэдактарам часопісаў “Хрысціянская думка” і “Спадчына”, загадчыкам аддзела часопіса “Беларуская мінуўшчына”, супрацоўнікам рэдакцыі “Беларускага гістарычнага часопіса”.

Першае апавяданне В. Чаропкі з’явілася ў 1988 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. У 1992-м у серыі “Першая кніга празаіка” выйшаў гістарычны раман “Храм без Бога” фантастычным на сённяшні дзень накладам – 12 800 асобнікаў. Падзеі ў творы прысвечаны пачатку ХVI стагоддзя – набегам крымскіх татар, бітве пад Клецкам, дзе войскі ВКЛ перамаглі захопнікаў, паўстанню на чале з Міхаілам Глінскім.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў са шматлікімі творамі Вітаўта Чаропкі, сярод якіх аповесці і апавяданні, нарысы, прысвечаныя выбітным постацям беларускай даўніны і гісторыі беларускіх гарадоў. Асаблівай папулярнасцю ў спадчыне творцы карыстаюцца кнігі гістарычна-літаратурных нарысаў “Імя ў летапісе” і “Уладары Вялікага княства”. Да ўвагі наведвальнікаў і апошні раман пісьменніка “Паўшыя анёлы”, які выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2021 годзе.

Дадаткова прадстаўлена літаратура пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам