ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”
Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы
Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”

Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”
Іншыя мерапрыемствы
31 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

31 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць”.

Маленькія ўсёзнайкі пазнаёмяцца з пазнавальнымі і маляўнічымі кніжкамі-гармонікамі аб жывой прыродзе з серыі “Энцыклапедыя ў кішэні”.

Дзеці даведаюцца пра самую маленькую птушачку ў свеце; пра тое, як багоўка абараняецца пры ўзнікненні небяспекі; колькі гадоў жыве марская чарапаха і дэльфін і яшчэ пра шматлікія дзіўныя факты з дзівоснага свету прыроды.

На занятках юным удзельнікам трэба будзе выканаць некалькі вельмі цікавых заданняў з кніжак, пагуляць у гульню “Птушыныя размовы” і зрабіць прыгожага матылька ў тэхніцы арыгамі.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам