ГалоўнаяМерапрыемствыРазам у імя гуманнасці!
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі

Разам у імя гуманнасці!

Разам у імя гуманнасці!
Іншыя мерапрыемствы
5 жніўня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 5 жніўня па 5 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстава “Разам у імя гуманнасці!”, прысвечаная Сусветнаму дню гуманітарнай дапамогі.

Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі быў заснаваны на 63-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у снежні 2008 г. (рэзалюцыя A/RES/63/139) і адзначаецца 19 жніўня кожнага года. Гэтая дата была абрана як даніна памяці гуманітарным супрацоўнікам, жыццё якіх 19 жніўня 2003 г. забраў выбух у штаб-кватэры ААН у Багдадзе (Ірак). У ліку іх апынуўся і спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Сержыу Віейра ды Мелу.

Кожны год прыродныя катаклізмы і ўзброеныя канфлікты прыносяць нягоды і страты мільёнам людзей. Свет перажывае магутную хвалю гуманітарных крызісаў, выкліканых зменамі клімату і ўспышкамі захворванняў, уключаючы пандэмію COVID-19. У гэтых нялёгкіх умовах гуманітарныя работнікі ўсяго свету аказваюць жыццёва неабходную дапамогу людзям, якія жывуць у зонах бедстваў, якія пазбавіліся прытулку або вымушана пакінулі свае дамы. Асноўныя прынцыпы гуманітарнай дзейнасці – гуманнасць, непрадузятасць, нейтральнасць і незалежнасць: дапамога аказваецца ўсім, хто мае патрэбу ў падтрымцы і рэабілітацыі незалежна ад месца пражывання, нацыянальнасці, сацыяльнай прыналежнасці, рэлігіі, полу, расы або якіх-небудзь іншых прыкмет.

У 2020 годзе ў свеце рэзка пагоршылася сітуацыя з голадам: каля 811 мільёнаў чалавек, або дзясятая частка насельніцтва Зямлі, недаядае. Калі існуючая тэндэнцыя будзе доўжыцца, то да 2030 года, калі, згодна з Мэтамі ўстойлівага развіцця, з голадам павінна быць скончана, каля 660 мільёнаў чалавек па-ранейшаму будуць пакутаваць ад недаядання, што здольна перакрэсліць дзясяткі гадоў намаганняў і дасягненняў чалавечага прагрэсу. Хутчэй за ўсё, такі істотны рост звязаны з пандэміяй, аднак гэта далёка не адзіная прычына.

Паводле слоў Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, сёлета арганізацыя Аб’яднаных Нацый і яе партнёры плануюць аказаць дапамогу 160 мільёнам чалавек – гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю.

Кожны год кампанія Сусветнага дня гуманітарнай дапамогі факусіруе ўвагу на актуальных праблемах сучаснасці. У 2021 годзе яго тэмай сталі страты, якія ўжо на сённяшні момант панесла чалавецтва ў выніку прыродных катастроф і крызісаў, справакаваных зменамі клімату. Сімвал і дэвіз кампаніі 2021 года – гонка з часам, у якой чалавецтву неабходна перамагчы, бо ўжо цяпер мільёны людзей адчуваюць на сабе дзеянне няўмольных кліматычных змен. І, як правіла, самая слабая і бедная частка насельніцтва Зямлі – тая, што ўнесла найменшы ўклад у развіццё кліматычнага крызісу, але трывае яго самыя цяжкія наступствы.

Прапанаваная тэматычная выстава раскрывае розныя аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў справе аказання гуманітарнай дапамогі. У экспазіцыі прадстаўлена каля 90 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя арганізацыі, якія прадстаўляюць гуманітарную дапамогу
  • Сусветны вопыт аказання гуманітарнай дапамогі
  • Міжнароднае гуманітарнае права
  • Чарнобыльская катастрофа і міжнародная гуманітарная дапамога

Выстава адрасавана практычным і навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі міжнароднага права і міжнародных адносін.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Бунтар, правакатар, геній

20.10.2021

З 20 кастрычніка па 30 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Бунтар, правакатар, геній”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака Пабла Пікаса (1881–1973).

Першы беларускі

20.10.2021

Да 100-годдзя з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на трэцім паверсе кальцавога калідора бібліятэкі арганізавана выстаўка “Першы беларускі”.

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

14.10.2021

З 14 кастрычніка па 30 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Размова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля

14.10.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Шчаслівы дар

13.10.2021

З 13 кастрычніка па 22 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Шчаслівы дар”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі Івана Андрэевіча Муравейкі (1921–2021).

Семінар аб рэалізацыі палажэнняў Маракешскага дагавора

12.10.2021

22 кастрычніка ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбудзецца семінар “Рэалізацыя Рэспублікай Беларусь палажэнняў Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў”.

Пяшчотная, мілая, добрая

11.10.2021

З 11 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).



Бібліятэкарам