Дата правядзення
Час правядзення
У Дзень ведаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі абвяшчае конкурс для школьнікаў. Пераможцаў чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе "Музей кнігі – мой музей!", прымеркаваным да 15-годдзя музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён праводзіцца для дзяцей і моладзі з мэтай развіцця любові да кнігі і творчасці.
Арганізатар конкурсу:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Партнёры:
- кампанія OZ (прадставіць памятныя падарункі для пераможцаў)
- навукова-метадычны часопіс "Выхаванне і дадатковая адукацыя" (інфармацыйны партнёр)
Варыянты конкурсных работ:
- празаічны твор (апавяданне, казка, эсэ);
- паэтычны твор;
- малюнак (жывапіс, графіка і інш.);
- комікс.
Тэматыка:
- Што адбываецца ў музеі кнігі, калі супрацоўнікі сыходзяць дадому?
- Пра што размаўляюць, спрачаюцца кнігі ў музейнай экспазіцыі?
- Што сказаў бы Францыск Скарына, калі б патрапіў у сучасны музей кнігі?
- Смешная гісторыя, якая адбылася ў музеі кнігі.
- Вольная тэма (звязаная з юбілеем музея кнігі).
Умовы конкурсу:
- Узрост удзельнікаў: 6–16 гадоў.
- Кожны ўдзельнік можа прадставіць не болей за 2 конкурсныя работы да 17 кастрычніка 2021 г.
- Конкурсныя работы павінны адпавядаць прапанаванай тэматыцы.
- Аб’ём празаічнага твора не павінен перавышаць 2 старонкі фармату А4 (памер шрыфту – 14).
- Кожная работа абавязкова суправаджаецца подпісам: поўнае імя аўтара (на беларускай і рускай мовах), узрост, месца пражывання, школа або студыя, мабільны тэлефон.
- Дасылаць або прывозіць конкурсныя творы трэба на адрас: музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, 220114, г. Мінск. Электронная пошта: tacianasapieha@gmail.com, susha.ksenia@yandex.by.
- Конкурсныя творы застаюцца ўласнасцю арганізатараў (могуць выстаўляцца, выкарыстоўвацца для друку, дэманстравацца ў электронным выглядзе).
- Вызначае пераможцаў журы. Імёны лепшых аўтараў будуць агучаны ў канцы кастрычніка 2021 г.
Тэлефоны для сувязі: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
Чытайце таксама:
- Узнагароджаны пераможцы конкурсу “Малады беларускі экслібрыс”
- Музей кнігі запрашае школьнікаў
- Музею кнігі – 15 гадоў
- Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 2
- Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 3
- Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 4
- Вызначаны пераможцы конкурсу “Музей кнігі – мой музей!”
- Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Музей кнігі – мой музей!”