ГалоўнаяМерапрыемствы“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом
Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па кнізе “Дзецям аб прафесіях”
Разам за мір дзеля будучыні!

“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом

“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом
Іншыя мерапрыемствы
9 верасня
Дата правядзення
14.00–16.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

9 верасня ў 14.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбылося пасяджэнне экспертаў, прымеркаванае да 15-годдзя музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Музей кнігі – знакавая і яркая экспазіцыйная прастора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай нацыянальнай і сусветнай кніжнай спадчыны.

Афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё музея кнігі адбылося 1 верасня 2006 г. За 15 гадоў у музеі былі рэалізаваны сотні цікавых выставачных праектаў. Калектывам была праведзена вялікая праца і назапашаны велізарны станоўчы досвед.

На пасяджэнні круглага стала “Музей кнігі. 15 гадоў” плануецца абмеркаванне ролі музея кнігі ў папулярызацыі беларускай кніжнай культуры, вызначэнне праблем і інавацыйных падыходаў, дыскусія аб перспектывах і кірунках далейшай дзейнасці.

У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, навуковых і адукацыйных устаноў краіны.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам