ГалоўнаяМерапрыемствы15 яскравых рарытэтаў
Адметны Мінск
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”

15 яскравых рарытэтаў

15 яскравых рарытэтаў
Іншыя мерапрыемствы
9 верасня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

9 верасня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выставы “5+5+5”, прымеркаванай да 15-годдзя музея.

Музей кнігі − знакавая экспазіцыйная прастора, якая з’явілася ў новым будынку галоўнай бібліятэкі краіны ў 2006 годзе. За час сваёй працы ён стаў яркай візітоўкай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У межах юбілейнай выставы “5+5+5” будуць прадстаўлены: 5 рукапісаў, 5 старадрукаваных і 5 рэдкіх выданняў − 15 сапраўдных рарытэтаў з фондаў бібліятэкі, якія выключна рэдка пакідаюць фондасховішча.

У першую пяцёрку ўвайшлі ўнікальныя рукапісныя помнікі: ад самых старажытных да самых рэдкіх і незвычайных кніг з калекцыі бібліятэкі. Вы даведаецеся, якія тэксты пісалі на стараверскіх скрутках і пальмавых лістах з Індыі.

Другая пяцёрка – старадрукаваныя кнігі. Кожная з іх – знакавы паасобнік для беларускай культуры. Кнігі першадрукара з Полацка, старажытны гербарый XV ст. з бібліятэкі Радзівілаў, адметнае Евангелле выдавецкага дома XVІ ст. і першае выданне папулярнага вайсковага трактата, напісанага нашым земляком.

Трэцяя пяцёрка рэдкіх кніг уключае выданні з дароўнымі надпісамі беларускага паэта (з якім “усе мы разам ляцім. Да зор?”); мастака, яркага прадстаўніка авангарда ХХ ст.; мініяцюрны ілюстраваны кішэнны каляндар ХІХ ст. і рарытэтную арт-кнігу французскага пісьменніка (сёлета спаўняецца 150 год з дня яго нараджэння) з цудоўнымі акварэлямі мастачкі-экспрэсіяністкі. Вы даведаецеся, які зборнік беларускай паэзіі існуе ў свеце толькі ў адным экзэмпляры.

А назвы гэтых 15 яскравых рарытэтаў вы дазнаецеся, калі наведаеце выставу “5+5+5”!

Запрашаем далучыцца да святкавання 15-годдзя музея кнігі і прыняць удзел у мерапрыемстве!


Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 снежня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам