ГалоўнаяМерапрыемствыХрамы часу, памяці, думкі
Музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”
Адметны Мінск

Храмы часу, памяці, думкі

Храмы часу, памяці, думкі
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Як сведчаць архіўныя дакументы, галоўная бібліятэка краіны, спачатку створаная пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, актыўна фарміравалася на працягу 1921 г. Пастановай Урада БССР ад 15 верасня 1922 г. яна была афіцыйна абвешчана Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкай. Гэты дзень і лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а з 2001 г. адзначаецца як агульнадзяржаўны Дзень бібліятэк.

За амаль стогадовую гісторыю галоўная бібліятэка краіны змяніла некалькі адрасоў. Сёння будынак Нацыянальнай бібліятэкі ўяўляе сабой велічнае інжынернае і архітэктурнае збудаванне, узведзенае ў адпаведнасці з найноўшымі навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі, не ўступае па аснашчанасці буйнейшым нацыянальным бібліятэкам свету і з’яўляецца буйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам краіны.

На выстаўцы, прымеркаванай да прафесійнага свята бібліятэк Беларусі, прадстаўлена больш за 50 дакументаў: юбілейныя фотаальбомы, кнігі і электронныя выданні па гісторыі развіцця галоўнай бібліятэкі краіны, выяўленчыя матэрыялы. Упершыню экспануецца ўнікальная калекцыя фотадакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая дапаможа наведвальнікам праз фотавыявы трапіць у будынак Дзяржаўнай бібліятэкі па вуліцы Чырвонаармейскай, прагуляцца па яе залах, адчуць атмасферу, якая стваралася калектывам добразычлівых кампетэнтных прафесіяналаў, кожны з якіх пакінуў тут часцінку сваёй душы.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 14 верасня па 30 лістапада.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам