ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”
Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)
Храмы часу, памяці, думкі

Музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”

Музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”
Іншыя мерапрыемствы
18 верасня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання

Запрашаем 18 верасня дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”.

Францыск Скарына – адзін з самых яркіх і вядомых прадстаўнікоў беларускай культуры. Ён першым выдаў кнігу друкарскім спосабам і адкрыў новую эпоху ў культурным развіцці нашага народа. У музеі кнігі ў гульнявой форме дзеці вывучаць жыццёвы шлях і дзейнасць беларускага першадрукара. Заняткі прадугледжваюць творчыя заданні.

Сустрэча арганізавана ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічана на дзяцей 5–12 гадоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Бунтар, правакатар, геній

20.10.2021

З 20 кастрычніка па 30 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Бунтар, правакатар, геній”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння іспанскага мастака Пабла Пікаса (1881–1973).

Першы беларускі

20.10.2021

Да 100-годдзя з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на трэцім паверсе кальцавога калідора бібліятэкі арганізавана выстаўка “Першы беларускі”.

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

14.10.2021

З 14 кастрычніка па 30 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Размова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля

14.10.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Шчаслівы дар

13.10.2021

З 13 кастрычніка па 22 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Шчаслівы дар”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі Івана Андрэевіча Муравейкі (1921–2021).

Семінар аб рэалізацыі палажэнняў Маракешскага дагавора

12.10.2021

22 кастрычніка ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбудзецца семінар “Рэалізацыя Рэспублікай Беларусь палажэнняў Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў”.

Пяшчотная, мілая, добрая

11.10.2021

З 11 кастрычніка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).



Бібліятэкарам