ГалоўнаяМерапрыемствы“Арт-Мінск 2021”
Запрашаем на творчыя заняткі “Смайлік”
Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

“Арт-Мінск 2021”

“Арт-Мінск 2021”
Іншыя мерапрыемствы
21 верасня – 24 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў чацвёрты раз прымае ўдзел у фестывалі мастацтва “Арт-Мінск”. Як і ў мінулыя гады, фестываль аб’яднае некалькі выставачных пляцовак Мінска, на некаторы час ператвараючы іх у адну вялікую і яскравую галерэю. Маштабнае свята прысвечана адзінай мэце – падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.

Насычаная экспазіцыя прадставіць лепшыя і найбольш арыгінальныя творы са скарбонкі сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва, якія ўразяць і зацікавяць наведвальнікаў. Гасцей выстаўкі чакаюць работы мастакоў розных пакаленняў і светапоглядаў, аб’яднаных выяўленчай энергіяй і выканальніцкім талентам.

Асаблівасцю фестывалю “Арт-Мінск” з’яўляецца адкрыццё новых імёнаў, яшчэ малазнаёмых беларускаму гледачу. Пры гэтым у экспазіцыі будуць прадстаўлены работы і славутых аўтараў, што дасць магчымасць адчуць пульс творчага жыцця, дынаміку і кірункі развіцця сучаснага выяўленчага мастацтва.


Выстаўка будзе працаваць да 24 кастрычніка.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам