ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя чытанні “Урокі Маленькага прынца”
Веліч музыкі
Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”

Музейныя чытанні “Урокі Маленькага прынца”

Музейныя чытанні “Урокі Маленькага прынца”
Іншыя мерапрыемствы
2 кастрычніка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 2 кастрычніка дзяцей і іх бацькоў на чытанні “Урокі Маленькага прынца” ў музеі кнігі.

Кніга Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц” перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце. “Маленькі прынц” – гэта гісторыя, у якой кожны можа знайсці ўсё, што патрабуе сэрца: каханне, сяброўства, узаемадапамогу... Гісторыя пра тое, што “трэба судзіць не па словах, а па ўчынках”, таму што “ты заўсёды ў адказе за таго, каго прыручыў”.

На занятках будзем чытаць урыўкі з твора і выконваць творчыя заданні. Сустрэча са знакамітай кнігай прынясе вялікае задавальненне, падорыць прыемныя эмоцыі і, безумоўна, навучыць лепш разумець свет.

Музейныя чытанні разлічаны на дзяцей 9–13 гадоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам