ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”
Імя табе – Мама
Настаўнік, перад імем тваім…

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”
Іншыя мерапрыемствы
9 кастрычніка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”, дзе яны навучацца рабіць кветкі ў тэхніцы накладной аплікацыі.

З каляровай паперы, фетру і дэкаратыўных матэрыялаў дзеці зробяць яркі аб’ёмны выраб – рознакаляровыя астры ў вазе. Яны даведаюцца, што азначае лацінскае слова "aster", якое дала назву цудоўным кветкам, і пазнаёмяцца з легендай пра знічку.

Добры настрой і станоўчыя эмоцыі падораць песенькі пра восень і ўдзел у вясёлай гульні “Крама кветак”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам