ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка “Trans Atlantic Art Message”
Пяшчотная, мілая, добрая
Музейныя заняткі “Добрыя казкі”

Выстаўка “Trans Atlantic Art Message”

Выстаўка “Trans Atlantic Art Message”
Іншыя мерапрыемствы
8 кастрычніка – 4 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Экспазіцыя “Trans Atlantic Art Message” прысвечана лідару Баліварыянскай рэвалюцыі камандантэ Уга Рафаэлю Чавесу Фрыясу і яго ўнёску ў развіццё брацкіх адносін Венесуэлы і Беларусі праз прызму творчасці вядомага беларускага мастака, удзельніка шматлікіх выставачных праектаў Беларусі і замежжа Алеся Родзіна.

Серыя “Венесуэла” стварае ўяўны вобраз краіны, вылучаецца шматузроўневым сінтэзам нацыянальных вобразаў-сімвалаў культур Венесуэлы і Беларусі. Адметны стыль мастака, яго характэрная тэхніка ліній і кропак, падрабязных фрагментаў раскрываюць сюжэты работ, прадстаўленых у экспазіцыі: сусветны скон-апакаліпсіс, міфалагемы, астралагічныя прылады, вобразы часу, агульнапланетарныя пытанні... Вялікая колькасць дэталяў, насычаных алегорыямі, прымушае пільна разглядаць працы, стварае таямніцу пранікнення ў сутнасць задуманага, у складаны космас асабістага аўтарскага светаадчування, які трэба “чытаць” і расшыфроўваць.

Праект “Trans Atlantic Art Message” пабуджае задумацца, узгадаць момант сустрэчы з самім сабой і падсвядомасцю, натхняе асэнсаваць каштоўнасць добрых узаемаадносін, мінулага вопыту і шчырасці. Мовай вобразаў мастацтва разбурае межы і ўзводзіць масты, ствараючы агульную прастору ўзаемаразумення.

Арганізатарамі выстаўкі выступілі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Экспазіцыя размешчана ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 4 студзеня 2022 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам