ГалоўнаяМерапрыемствыШчаслівы дар
Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце
Семінар аб рэалізацыі палажэнняў Маракешскага дагавора

Шчаслівы дар

Шчаслівы дар
Іншыя мерапрыемствы
13 кастрычніка – 22 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 13 кастрычніка па 22 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Шчаслівы дар”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі Івана Андрэевіча Муравейкі (1921–2021).

“Я – Іван з Беларусі” – так казаў пра сябе пісьменнік Іван Муравейка. Яго імя добра вядома ў нашай краіне. На мудрых і таленавітых кнігах творцы выхоўвалася не адно пакаленне людзей. У літаратурнай скарбонцы аўтара – шматлікія вершы, апавяданні, нарысы, фельетоны, паэмы і інш.

Іван Муравейка пераважна пісаў для дзяцей. Паэт валодаў дарам – уменнем гаварыць з дзецьмі проста, захапляюча і шчыра на самыя разнастайныя тэмы. Творы пісьменніка напоўнены дабратой і любоўю да дзяцей. Вобразна і дасціпна аўтар раскрывае свет дзіцячых уяўленняў, вучыць патрыятызму, любві да роднага краю, працы. У раздзеле экспазіцыі “Колькі ў небе зорак ясных” прадстаўлены кнігі для дзяцей: “Ручаінкі”, “Вось якія мы”, “Салодкія смяшынкі”, “Званочкі ў блакіце”, “Як завуць казу?” і інш.

Асаблівае месца ў творчасці пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны І.А. Муравейкі займае ваенная тэма. Хвалююць сваёй шчырасцю ўспаміны, франтавыя запісы, расказы пра аднапалчан, паэмы, балады і вершы, творы пра баявое братэрства, якія ўвайшлі ў зборнікі “Прынёс з вайны”, “Я – Іван з Беларусі”, “Была вайна”, “Дарога без прыпынку”.

Раздзел выстаўкі “Ад шчырага сэрца” прапануе да ўвагі чытачоў творы І. Муравейкі ў калектыўных зборніках і часопісах.

З матэрыяламі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Андрэевіча Муравейкі аматараў творчасці паэта знаёміць раздзел экспазіцыі “Грані таленту”.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам