ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Малекулы ў дзіравых ботах”
“…Каждому засобно нинешним и на потом будучим”: да 455-годдзя Статута ВКЛ 1566 г.
Бунтар, правакатар, геній

Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Малекулы ў дзіравых ботах”

Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Малекулы ў дзіравых ботах”
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

23 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе І.З. Юркіна “Малекулы ў дзіравых ботах”.

Маленькія наведвальнікі паслухаюць кароткія гісторыі, з якіх даведаюцца, што азначае імя Аміга, як зрабіць пудзіла, як запомніць хімічную формулу, як здзейсніць сапраўднае адкрыццё ў навуцы. На занятках у дзяцей будзе магчымасць пазнаёміцца і з іншымі кнігамі аўтара.

Удзельнікі намалююць персанажа кнігі па апісанні адной з гісторый і паўдзельнічаюць у вясёлай гульні-эстафеце “Рыбакі і рыбкі”.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

У пошуках радасці

03.12.2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

03.12.2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

03.12.2021

У суботу, 11 снежня, малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выступіць з сольным канцэртам, прымеркаваным да 210-годдзя з дня нараджэння венгерскага кампазітара Ферэнца Ліста.



Бібліятэкарам