ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Белая соўка”
Выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі”
“…Каждому засобно нинешним и на потом будучим”: да 455-годдзя Статута ВКЛ 1566 г.

Запрашаем на творчыя заняткі “Белая соўка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Белая соўка”
Іншыя мерапрыемствы
30 кастрычніка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

30 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Белая соўка”.

Маляванне соллю – цікавая і нескладаная тэхніка выяўленчага мастацтва, якая дазваляе ствараць аб’ёмныя выявы, якія прыгожа пераліваюцца.

Выкарыстоўваючы шаблоны, акрылавую фарбу, клей і соль, дзеці намалююць пушыстую белую соўку і дапоўняць кампазіцыю дэкаратыўнымі матэрыяламі.

З казкі В. Біянкі “Сава” і гульні “Сава і птушачкі” гульцы даведаюцца, якія совы незвычайныя начныя драпежнікі і якая іх роля ў прыродзе.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

У пошуках радасці

03.12.2021

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

03.12.2021

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Канцэрт піяніста Андрэя Кіранава

03.12.2021

У суботу, 11 снежня, малады беларускі піяніст, чытач Нацыянальнай бібліятэкі Андрэй Кіранаў выступіць з сольным канцэртам, прымеркаваным да 210-годдзя з дня нараджэння венгерскага кампазітара Ферэнца Ліста.



Бібліятэкарам