ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы ладзіцца круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”
30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы
“Пераадоленне стыгмы”: выстава да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

У бібліятэцы ладзіцца круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”

У бібліятэцы ладзіцца круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”
Іншыя мерапрыемствы
1 снежня
Дата правядзення
11.00–17.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

1 снежня ў бібліятэцы пачне работу круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”, прымеркаваны да 95-годдзя выдання першай біблейскай кнігі на сучаснай беларускай мове.

У межах круглага стала адбудуцца:

  • прэзентацыя факсімільнага выдання першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову “Паводле Лукі Святое Евангелле”, якое выйшла ў 2021 г. у выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • прэзентацыя перакладу Евангелля, які выканаў брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч (першае выданне 2021 г.);
  • цырымонія перадачы рукапісаў перакладу Бібліі Уладзіслава Чарняўскага ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Гасцям будзе прадстаўлена невялікая выстаўка каштоўных дакументаў па гісторыі перакладаў Бібліі на беларускую мову.

Удзел у мерапрыемстве прымуць айчынныя мовазнаўцы, гісторыкі, выкладчыкі, перакладчыкі, выдаўцы, багасловы, царкоўна- і свяшчэннаслужыцелі розных канфесій.

Пасяджэнне пачнецца а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 81.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам