ГалоўнаяМерапрыемствыНавагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Вперёд, Сигге!”
Калядная зорка

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар

Навагодняе ператварэнне з імідж-стылістам Кацярынай Макар
Іншыя мерапрыемствы
29 снежня
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.

Ідэямі навагодняга ператварэння падзеліцца ўжо знаёмая чытачам і супрацоўнікам бібліятэкі імідж-стыліст Кацярына Макар, аўтар цыкла бясплатных публічных лекцый “Сакрэты стылю”, якія праходзілі з красавіка па чэрвень 2021 г. На працягу снежня ўсім жадаючым зноў будуць адкрыты сакрэты моднага гардэробу.

Тэмы лекцый:

  • 8 снежня “Пазбаўляемся ад старога – упускаем у жыццё новае”
  • 15 снежня “У чым лепш сустракаць год Чорнага Тыгра?”
  • 23 снежня “Карта жаданняў. Новы імідж – новае жыццё”
  • 29 снежня “Сезон «вясна – лета 2022»: модныя тэндэнцыі”

Сустрэчы будуць праходзіць у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306). Пачатак заняткаў а 15-й гадзіне.

Запрашаем усіх жадаючых!

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаваных фондаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам