ГалоўнаяМерапрыемствыУ пошуках радасці
Калядныя сустрэчы з кнігай “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”

У пошуках радасці

У пошуках радасці
Іншыя мерапрыемствы
3 снежня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 3 снежня па 10 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “У пошуках радасці”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка рускага імпрэсіянізму Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

Шчыра ўлюбёны ў шматколернасць навакольнай рэчаіснасці, Канстанцін Каровін імкнуўся знайсці адпаведны каларыстычны вобраз у карціне. Майстар вялікага жывапіснага тэмпераменту, талент хутка выспелы і рознабаковы, ён адрозніваўся творчай нястомнасцю і прагай пошукаў прыгажосці жыцця. Мастак казаў: “Я пішу для тых, хто ўмее радавацца сонцу, бясконцай разнастайнасці фарбаў, форм, хто не перастае дзівіцца вечна зменлівай гульні святла і ценю”.

Экспазіцыя дае магчымасць убачыць свет вачыма жывапісца, адчуць радасць і шчырасць пачуццяў, атрымаць асалоду ад маляўнічай палітры і тонкасці выканання. Рэпрадукцыі карцін “Партрэт харысткі”, “Летам”, “Папяровыя ліхтарыкі”, “Партрэт актрысы Таццяны Спірыдонаўны Любатовіч”, “На беразе мора”, “Прыстань у Гурзуфе”, “Ружы і фіялкі”, “Партрэт Фёдара Шаляпіна”, “Ружы” дэманструюць свабоду раскіданых фарбаў і святло пералівістых адценняў, што стварае ў наведвальніка эфект супрысутнасці. У партрэтах, пейзажах і нацюрмортах тонка перададзена пачуццёвае хараство быцця, хараство і паэзія святла. Асобна прадстаўлена тэма начнога Парыжа. Можна адчуць вібрацыю яркага асвятлення вячэрніх бульвараў, дзе рознакаляровымі плямамі мільгаюць сілуэты прахожых і экіпажаў, а стракатыя агні адлюстроўваюцца на мокрай маставой.

Вернасць натуры і ўменне знайсці на палітры фарбы, пераканаўча аднаўляючыя яе аблічча, – вось галоўныя запаветы майстэрства Канстанціна Каровіна. Прыгажосць, сонца, любоў да жыцця і прыроды – рухаючыя сілы яго творчасці.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам