ГалоўнаяМерапрыемствы30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”
У бібліятэцы ладзіцца круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы

30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы
Іншыя мерапрыемствы
2 снежня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 2 снежня па 10 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі і перспектывы”, прысвечаная 30-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Арганізацыя была заснавана кіраўнікамі Расіі, Беларусі і Украіны шляхам падпісання 7–8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі Віскулі (Белавежская пушча) “Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў” (Белавежскага пагаднення).

Праз два тыдні, 21 снежня 1991 года, у Алма-Аце кіраўнікі адзінаццаці суверэнных дзяржаў падпісалі пратакол да гэтага пагаднення ў якім падкрэслілі, што Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных пачатках утвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Удзельнікі сустрэчы аднадушна прынялі Алма-Ацінскую дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублік да супрацоўніцтва ў розных галінах знешняй і ўнутранай палітыкі і абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. 22 студзеня 1993 года ў Мінску на саміце СНД быў прыняты Статут Садружнасці.

У адпаведнасці са Статутам СНД мэтамі Садружнасці з’яўляюцца наступныя: супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах; усебаковае развіццё дзяржаў-членаў у рамках агульнай эканамічнай прасторы, міждзяржаўнай кааперацыі і інтэграцыі; забеспячэнне праў і свабод чалавека; супрацоўніцтва ў забеспячэнні міжнароднага міру і бяспекі, дасягненне ўсеагульнага і поўнага раззбраення; узаемная прававая дапамога і супрацоўніцтва ў іншых сферах прававых адносін; мірнае вырашэнне спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі арганізацыі.

Сёння СНД – гэта форма супрацоўніцтва раўнапраўных незалежных дзяржаў, закліканая міжнароднай супольнасцю рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца арганізацыя ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах міждзяржаўных зносін, гнуткасць механізмаў і фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва.

27–29 верасня 2021 года ў Мінску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы”, у якой узялі ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў краін Садружнасці.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі Рэзалюцыю, у якой адзначылі, што ў складаных умовах сучаснага свету, які дынамічна мяняецца, Садружнасць цалкам захоўвае і ў доўгатэрміновай перспектыве будзе захоўваць сваю запатрабаванасць у якасці эфектыўнай структуры шматбаковага ўзаемадзеяння, умацавання ўзаемавыгаднага партнёрства па ўсіх напрамках палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва і ў сферы бяспекі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • СНД: гісторыя стварэння, асноўныя мэты і задачы
  • Міжпарламенцкае і палітычнае супрацоўніцтва
  • Эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва
  • Супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах
  • Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання бяспекі
  • СНД і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавая эканамістам, палітолагам, правазнаўцам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў, супрацоўнікам міжнародных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных і эканамічных дысцыплін, студэнтам і аспірантам.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.



Бібліятэкарам