ГалоўнаяМерапрыемствыТой самы падарунак да 1000-годдзя
Навагоднія цуды
Запрашаем на творчыя заняткі “Ліст Дзеду Марозу”

Той самы падарунак да 1000-годдзя

Той самы падарунак да 1000-годдзя
Іншыя мерапрыемствы
14–21 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

14 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выставы “Той самы падарунак да 1000-годдзя”.

Упершыню ў Мінску для шырокай грамадскасці будзе прадстаўлена ўнікальная магчымасць пабачыць экзэмпляр знакавага для беларускай культуры друкаванага кніжнага помніка – Берасцейскай, ці Радзівілаўскай, Бібліі, самага прыгожага, дарагога, маштабнага беларускага выдання XVI–XIХ стст.

Выданне пабачыла свет у 1563 г. у Берасцейскай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага і ў далейшым атрымала сусветную славу і прызнанне як сапраўдны шэдэўр эпохі Адраджэння. У 2019 г. Берасцейская Біблія была падаравана на 1000-годдзе горада Брэсту.

Разам са спецыяльна дастаўленым з Брэста ўнікальным экзэмплярам у музеі будзе экспанавацца каштоўнае факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, выпушчанае да святкавання 1000-гадовага юбілею горада над Бугам. Над факсіміле працавалі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома “Сегмент”. Дакладна ўзноўленыя памер, знешні выгляд, рукапісныя надпісы і паметкі і іншыя асаблівасці арыгінала, па старажытных тэхналогіях уручную выкананы спецыяльны пераплёт. Асобнік дапоўнены культуралагічным даследаваннем Аляксандра Сушы “Асэнсаванне шэдэўра”.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 снежня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам