ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на калядную батлейку “Цар Ірад”!
Калядная зорка
Навагоднія цуды

Запрашаем на калядную батлейку “Цар Ірад”!

Запрашаем на калядную батлейку “Цар Ірад”!
Іншыя мерапрыемствы
18 снежня
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў далучыцца да калядных сустрэч і паглядзець лялечную тэатралізаваную пастаноўку “Цар Ірад”.

У кожнага наведвальніка будзе магчымасць:

  • дакрануцца да таямніцы стварэння каляднага спектакля;
  • паспрабаваць сябе ў ролі акцёра батлеечнага тэатра;
  • стварыць сімвал Калядаў – Віфліемскую зорку.

А таксама атрымаць вялікае задавальненне ад пазнання новага і цікавага.

Спектакль ладзяць вучні 5 “А” сярэдняй школы № 180 г. Мінска пад кіраўніцтвам педагога Анастасіі Валянцінаўны Усніч.

Калядныя сустрэчы разлічаны на дзяцей 6–12 гадоў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Папярэдні запіс для індывідуальных наведвальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
E-mail: tatsianazablotskaya@gmail.com

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам