Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
25 студзеня ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.
Унікальнае выданне з’явілася ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта беларускага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіянакаса.
Кніга прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. Мастак пераасэнсоўвае старажытнагрэчаскую міфалогію ў складанай тэхніцы афорта. У кнізе 8 вершаў і 8 афортаў да іх, якія надрукаваны на італьянскай паперы “фабрыяна”. Для пераплёту выкарыстоўвалася шаўковая нітка, для форзацаў – мармуровая французская папера ручной работы.
Праца над арт-праектам “Ясон” вялася больш за год. Кніга выдадзена накладам у 20 асобнікаў.
На выставе прадстаўлена сама кніга, асобна 8 афортаў і матрыцы да іх.
Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 28 лютага 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 79.
Глядзіце рэпартажы тэлеканала "Беларусь 1":
- Арт-кніга "Ясон" прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
- Арт-кнігу "Ясон" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
Фота Фёдара Шурмялёва