ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на публічную лекцыю, прысвечаную Году гістарычнай памяці
Запрашаем на свята маленькіх прынцэс
"В них солнце мая, в них любви рассвет…"

Запрашаем на публічную лекцыю, прысвечаную Году гістарычнай памяці

Запрашаем на публічную лекцыю, прысвечаную Году гістарычнай памяці
Іншыя мерапрыемствы
9 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл “Крыніцы гістарычнай памяці” ў фармаце сустрэч з вядомымі навукоўцамі.

Наступная лекцыя “Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі” адбудзецца 9 сакавіка а 15-й гадзіне. Экспертам выступіць кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Падалінскі.

Лекцыі ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце. Кожная сустрэча прысвечана адной з важных старонак нашай мінуўшчыны, якая раскрываецца на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа.

Далучыцца да адукацыйных лекцый можна і падчас жывой трансляцыі на платформе YouTube па адрасе https://www.youtube.com/watch?v=A0YsGuKxqsY.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам