ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Навука вакол нас”
Новы выставачны праект – “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)
Арт-кніга “Ясон” (+відэа)

Запрашаем на творчыя заняткі “Навука вакол нас”

Запрашаем на творчыя заняткі “Навука вакол нас”
Іншыя мерапрыемствы
29 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

29 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Навука вакол нас”.

Многія фізічныя з’явы, якія адбываюцца з прадметамі, можна лёгка растлумачыць з навуковага пункту гледжання. Напрыклад, што будзе, калі перакуліць накрытую аркушам шклянку з вадой? Дзеці паўдзельнічаюць у правядзенні цікавых вопытаў, якія дапамогуць ім лепш спазнаць навакольны свет і атрымаць новыя веды.

На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі зробяць маляўнічы выраб у тэхніцы абрыўной аплікацыі. З абрыўкаў каляровай паперы, падбіраючы колеры і правільна размяшчаючы часткі аплікацыі на папяровай аснове, юныя ўдзельнікі склеяць выяву паветранага шара.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усе мастацкія матэрыялы дзецям будуць прадстаўлены.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам