ГалоўнаяМерапрыемствыМерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Споведзь душы
Ахова працы і тэхніка бяспекі: забеспячэнне праў кожнага работніка

Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Мерапрыемствы да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

У 10.00 адбудзецца адукацыйны семінар “Абарона персанальных даных: рэаліі для бібліятэчнай супольнасці” (рэгістрацыя).

У семінары возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны.

У 15.00 у галерэі “Атрыум” (2-гі паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Правідохін”, прысвечаная творчасці мастака. Падчас мерапрыемства адбудзецца перадача праў на выкарыстанне лічбавых копій яго твораў у інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уладзімір Андрэевіч Правідохін (Уладзімір Хін) – вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў музеях Расіі, ЗША, Германіі, у прыватных калекцыях Францыі, Ізраіля, Швейцарыі.

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя электроннага рэсурсу “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Правідохін”, дзе сабраны электронныя копіі ўнікальных эстампаў, плакатаў і іншых твораў вядомага мастака-графіка.

Для наведвальнікаў будзе арганізавана выстава-прагляд, якая дазволіць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Уладзіміра Правідохіна.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам