ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі
Народныя традыцыйныя матывы ў паштоўках
Доўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!

Размова з адвакатам аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі

Размова з адвакатам аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі
Іншыя мерапрыемствы
29 красавіка
Дата правядзення
19.30–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праграмы “Бібліяноч-2022” сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Пустуючыя жылыя дамы на сяле. Перавод садовых дамкоў у жылыя: новае ў прававым рэгуляванні”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Як даведацца, дзе размешчаны пустуючыя дамы
  • Парадак адчужэння жылых дамоў і зямельных участкаў у сельскай мясцовасці
  • Магчымасць куплі-продажу, мены і дарэння незарэгістраваных жылых дамоў
  • Вызначэнне, улік пустуючых дамоў
  • Праца мясцовых выканкамаў з пустымі жылымі дамамі
  • Абарона праў уласніка жылога дома
  • Меры і навацыі па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адносна ўдасканалення парадку адчужэння жылых дамоў у сельскай мясцовасці і працы з пустуючымі дамамі, а таксама стварэння спрыяльных умоў для іх эфектыўнага выкарыстання адкажа практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ірынай Несцяровіч, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам