ГалоўнаяМерапрыемствыФотавыстава “Смак жыцця” (+відэа)
Цудадзейнасць жывога слова
Напоўніцца сілай прыроды: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Фотавыстава “Смак жыцця” (+відэа)

Фотавыстава “Смак жыцця” (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
2 чэрвеня – 24 лістапада
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

2 чэрвеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася фотавыстава “Cмак жыцця”, прымеркаваная да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Фотавыстава “Смак жыцця” аб прыгажосці чалавека, які праходзіць курс хіміятэрапіі, пра жыццё насуперак няпростым абставінам хваробы і лячэння, аб магчымасцях і пераадоленні, сіле і барацьбе... Экспазіцыя прадстаўляе 13 фотагісторый пацыентаў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Фотагісторыі Лізаветы Балабан, Яраслава Ткачова, Міраслава Шаўчука, Міланы Абрамовіч, Хабібы Каландаравай і іншых герояў распавядаюць аб пераадоленні цяжкасцей лячэння, прыняцці сябе, сваёй знешнасці, якая змянілася ў ходзе хіміятэрапіі. Фатаграфіі адлюстроўваюць іх індывідуальнасць, непаўторныя рысы, характар, унутраны свет. Выстава, фотасесіі – своеасаблівая форма арт-тэрапіі для людзей, якія перажываюць празмерна складаны вопыт, здольных адчуваць смак да жыцця, радавацца, спадзявацца і любіць... У працэсе фотаздымак у дзяцей з’яўляецца магчымасць павысіць самаацэнку, знайсці ў сабе рэсурсы да далейшага лячэння, да адаптацыі пасля анкалогіі.

Аўтарам праекта выступіла адна з мадэлей – Вераніка Супрун. Сярод удзельнікаў-стваральнікаў – фатографы, візажысты, стылісты, фларысты, а таксама кіраўнікі фотастудый. Усе яны з энтузіязмам паставіліся да праекта і ўдзельнічалі ў ім на дабрачынных пачатках.

Мэта выставы – змяніць стэрэатыпы грамадства адносна анкахворых, стварыць пазітыўны вобраз без няёмкасці, жалю, з павагай да прыгажосці, сілы і індывідуальнасці кожнага з іх.


Уваход на мерапрыемства вольны.

У іншы час наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Рэжым работы выставы адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Наведаць выставу можна да 24 лістапада 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам