ГалоўнаяМерапрыемствыДа 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла
100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг
Хатні абярэг сваімі рукамі

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла
Іншыя мерапрыемствы
26 мая
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
пам. 307
Месца правядзення

26 мая а 15-й гадзіне адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і юбілею з дня нараджэння аднаго з найбольш яркіх яе прадстаўнікоў Ю.І. Бібіла (1897–1974).

Дзейнасць Ю.І. Бібіла аказала значны ўплыў на развіццё айчыннай бібліяграфічнай навукі. Ёю былі падрыхтаваны фундаментальныя бібліяграфічныя выданні, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай бібліяграфіі і да сённяшняга дня застаюцца запатрабаванымі.

У рамках мерапрыемства пройдзе прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “Нястомны руплівец на ніве беларускай бібліяграфіі Юлія Іосіфаўна Бібіла (1897–1974): да 125-годдзя з дня нараджэння”.

Віртуальны праект уключае ў сябе біябібліяграфічныя матэрыялы, алічбаваныя копіі выданняў, асабістых дакументаў, рукапісаў, рэдкіх фота і інш.

Удзел у мерапрыемстве прымуць спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, сваякі Ю.І. Бібіла.

Сустрэча пройдзе ў памяшканні 307. Прадугледжаны таксама анлайн-фармат.

Падключыцца да трансляцыі:
https://us02web.zoom.us/j/87007570346?pwd=azlvSUN5WEZNQXJwSUg5Q3dEQnVLdz09
Ідэнтыфікатар трансляцыі: 870 0757 0346
Код доступу: 576646

Запрашаем усіх жадаючых!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам