Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.
31 мая а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ірынай Дзернакоўскай па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы ткацтва.
На Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі – прасліца, адбіткі тканіны на керамічных вырабах і інш. Значную частку ўнікальнай экспазіцыі “Жывыя крыніцы” складаюць тканыя і вышываныя ручнікі, вырабленыя майстрамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Прыкладамі адраджэння старажытнага рамяства сталі і арыгінальныя, выкананыя ў розных тэхніках і прыёмах паясы, – тканыя на кроснах, на дошчачках, на ніту, на бердзечку і плеценыя.
На нашым майстар-класе ў вас будзе магчымасць пазнаёміцца з адной з цікавых тэхнік ткацтва – пляценнем – і адначасова зрабіць уласную кніжную закладку. Індывідуальная закладка дапаможа захаваць кнігу ў добрым стане, без заламаных старонак і перагнутага карашка.
Для наведвальнікаў патрэбна абавязковая рэгістрацыя: (8 017) 293 27 50.
Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
- для дарослых – 6 рублёў;
- для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
- сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
- сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
- шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
- дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
- суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.