ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кеды”
Спрадвечныя спадарожнікі кніг: бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы ткацтва
100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кеды”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кеды”
Іншыя мерапрыемствы
28 мая
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

28 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Кеды” ў тэхніцы мадэлявання.

Выконваць аб’ёмныя вырабы з паперы – гэта заўсёды вельмі займальная і творчая справа. У гэты раз дзеці будуць вучыцца рабіць з каляровай паперы мадэль спартыўнага абутку.

Хутчэй асвоіць новую тэхніку мадэлявання дапамогуць падрыхтаваныя загадзя шаблоны кедаў. Удзельнікам трэба будзе толькі выразаць шаблон па пазначаных суцэльных лініях і скласці паперу – па пункцірных. Потым склеіць бакі адзін з адным і завязаць рознакаляровыя шнуркі. У выніку, атрымаецца вельмі яркі выраб.

Падчас заняткаў дзеці адгадаюць загадкі і пагуляюць у вясёлыя гульні “Зашнуруй шнуркі” і “Моднае адзенне”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам