ГалоўнаяМерапрыемствыДыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі
Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Праблема бежанцаў у сучасным свеце

Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі

Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі
Іншыя мерапрыемствы
16 чэрвеня – 29 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

16 чэрвеня ў атрыуме 2-га паверха адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”, прымеркаванага да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Года гістарычнай памяці.

У 2022 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей. Гэта знакавая падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі нельга аддзяліць ад гісторыі Беларусі. Прызваная служыць нацыі, бібліятэка разам з краінай перажывала цяжкія выпрабаванні, вялікія перамогі і выдатныя поспехі. За гэты перыяд быў сабраны найбагацейшы фонд, які сёння налічвае больш за 10 мільёнаў дакументаў.

Dyjamienty-8.jpg

На выставачным праекце ў вас будзе магчымасць паглядзець на стагоддзе нашай гісторыі праз яркія і значныя ўзоры нацыянальнага дакумента і сусветнага кнігавыдання – літаратурныя бестселеры, музычныя кампазіцыі, кіно, графіку і плакатнае мастацтва, створаныя ў перыяд з 1922 па 2022 год. Каштоўны і разнастайны збор розных дакументаў размеркаваны ў адпаведныя калекцыі, якія, нібы грані дыямента, падкрэсліваюць унікальнасць фонду Нацыянальнай бібліятэкі.

Атмасферу чытальных залаў мінулага стагоддзя перададуць адпаведныя кнігі, газеты і часопісы, пішучыя машынкі, скураныя партфелі і чытацкія білеты вядомых беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў. Адметнасцю экспазіцыі стане калекцыя настольных лямп ХХ стагоддзя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Літаратурнага музея Петруся Броўкі.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Выстаўка будзе працаваць да 29 студзеня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам